ЭЛЕКТРАСЛА́БАЕ ЎЗАЕМАДЗЕ́ЯННЕ,

адно з узаемадзеянняў элементарных часціц, якое апісваецца аб’яднанай калібровачнай тэорыяй эл.-магн. і слабага ўзаемадзеянняў са спантанна парушанай калібровачнай сіметрыяй. У Э.у. ўдзельнічаюць кваркі і лептоны, якія выпрамяняюць (паглынаюць) фатоны ці цяжкія прамежкавыя вектарныя базоны і базон Хігса. Тэорыю Э.ў. распрацавалі ў 1967—74 Ш.Л.Глэшаў, С.Вайнберг, А.Салам і інш. Тэорыя Э.ў. разглядаецца як мадэль, якая з высокай дакладнасцю апісвае вынікі эксперыментаў.

т. 18, кн. 1, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)